Швейцарыя далучаецца да санкцыяў ЕЗ супраць Беларусі
Швейцарыя прыняла рашэнне далучыцца да санкцый ЕЗ у дачыненні да Беларусі, прынятых 3 і 9 сакавіка ў сувязі з уцягванням Беларусі ў парушэнне правоў чалавека ва Украіне з боку Расеі, паведамляе Федэральная рада Швейцарыі.
Швейцарыя забараняе пастаўкі ў Беларусь усіх тавараў падвойнага прызначэння, а таксама тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца для ваенна-тэхнічнага ўмацавання Беларусі або развіцця абароннага сектара. Забараняецца аказваць тэхнічную дапамогу, брокерскія паслугі і фінансаванне, паведамляе REFORM.by.
Забарона на імпарт тавараў з Беларусі пашыраецца на вырабы з драўніны, сталь, жалеза, гуму і цэмент.
Забараняюцца транзакцыі з Нацбанкам Беларусі і аказанне фінансавай дапамогі для гандлю і інвестыцый у Беларусь. Абмежаванні таксама тычацца каштоўных папер, пазык і прыёму дэпазітаў. Швейцарыя таксама падтрымлівае адключэнне некаторых беларускіх банкаў ад SWIFT.