Андрэй Стрыжак: Наша галоўная мэта – застацца на баку цывілізаванага свету



Госць Радыё Рацыя – кіраўнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак.

РР: Фонд салідарнасці BYSOL шмат робіць для ўкраінцаў, якія вымушаныя ўцякаць з Украіны, а таксама для беларусаў, якія змагаюцца на баку Украіны з расейскай агрэсіяй. Распавядзі нам, што вы робіце і што важна ў гэтай сітуацыі.

Андрэй Стрыжак: У гэтай сітуацыі важна падкрэсліць, што Беларусь – гэта не Лукашэнка. Пра гэта сведчыць нашая праца цягам паўтара года. І зараз нам прыйшлося новай аўдыторыі гэта ўсё тлумачыць – украінцам. Многія з якіх, на жаль, апошнія 30 год былі ў вялікім захапленні ад Аляксандра Лукашэнкі. А цяпер яны гэта ўсё ўспрымаюць як нейкі ўдар у спіну. Не разумеючы сутнасць гэтага чалавека, што ён заўсёды, насамрэч, быў з Расейя.

А калі казаць пра тое, што мы робім, то мы знаходзім рэсурсы, каб даставіць ва Украіну бронежылеты, каскі, медычныя рэчы для шпіталёў і аўтатранспарт. Зараз мы закупаем дастаткова вялікую кольксць машын, каб яны маглі ўдзельнічаць у баявых дзеяннях – гэта джыпы, пікапы, якія ідуць, у тым ліку, і для беларускіх добраахвотнікаў. І таксама для ўкраінскіх медыкаў – гэта машыны хуткай дапамогі і пераабсталяваныя банкаўскія браневікі, якія будуць выкарыстлўвацца для эвакуацыі параненых з зоны баявых дзеянняў.

РР: Што ёсць найважнейшай мэтай? Каму вы дапамагаеце?

Андрэй Стрыжак: Самая наша галоўная мэта – застацца на баку цывілізаванага свету. Гэты ўнёсак, які робяць нашыя добраахвотнікі на фронце, нашыя данатары, нашыя валанцёры, якія знаходзяць усё што трэба для фронта, – гэта ўсё наш унёсак у разгром Расейскай імперыі. Бо гэтае зло павінна быць пакаранае за тое, што яно робіць з Украінай. Калі казаць пра тактычныя мэты, то нашая мэтавая аўдыторыя – гэта беларускія добраахвотнікі, украінскія валанцёры – медыкі, украінскія грамадскія арганізацыі, якія дапамагаюць бежанцам і Узброеныя сілы Украіны.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя