330 украінскіх дзяцей прынялі ў школы Беластоку



Найменей 330 украінскіх дзяцей на гэты час ужо прынялі ў школы Беластоку. Агулам жа па PESEL у Дэпартамент грамадзянскіх справаў у Беластоку ўжо звярнуліся больш за 600 чалавек, што бягуць ад вайны з Украіны.

Паведаміў на прэс-канферэнцыі па пытанях легалізацыі бежанцаў намеснік прэзідэнта Беластоку – Пшэмыслаў Тухлінскі:

-Каля 600 чалавек зараз знаходзяцца ў Беластоку. Але мы дакладна ведаем толькі пра тых людзей, якія знаходзяцца ў месцах, якія падрыхтаваў для іх горад. А ёсць пазаўрадавыя арганізацыі, шмат грамадзян Украіны жывуць у прыватных дамах. І гэта ўскладняе падлікі. Дакладную лічбу мы будзем ведаць праз паўтара-два тыдні пры праходжанні на нумар PESEL.

Па словах чыноўнікаў, Дэпартамент грамадзянскіх справаў у Беластоку, які прымае ад бежанцаў з Украіны дакументы на выдачу PESEL, на сёння спраўляецца з наплывам людзей. Для гэтага адкрытыя дадатковыя рэзерўныя пункты прыёму адпаведных дакументаў.

Беларускае Радыё Рацыя