30 гадоў першай паштовай марцы Рэспублікі Беларусь



18 скавіка 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок “30 гадоў першай беларускай паштовай марцы”.

Над блокам працавала мастачка Алена Мядзведзь. Наклад блока 10 тысяч асобнікаў.

У дзень выпуску паштовага блоку ў абарачэнне на паштамце Менска адбудзецца спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень”.

Сапраўды, 20 сакавіка 1992 года пачалася гісторыя філатэліі Рэспублікі Беларусь. На першай паштовай мініяцюры быў адлюстраваны Крыж Еўфрасінні Полацкай. А потым з’явіліся  маркі з бел-чырвона-белым сцягам і гербам “Пагоня”.

Беларускае Радыё Рацыя