Павел Пачкоўскі пакінуў „Мяшкоў Берасце”
Польскі гандбаліст Павел Пачкоўскі пакінуў „Мяшкоў Берасце”. „Услед за Якай Малусам і Батыстам Банфонам наш клуб пакінуў Павел Пачкоўскі — кантракт з паўсярэднім скасаваны па дамове бакоў.
У 2020-м Пачкоўскі, правы на якога да 2024 года належаць „Віве”, заключыў з БГК двухгадовае арэнднае пагадненне, якое нядаўна працягнуў яшчэ на год. Аднак у пачатку сакавіка гандбаліст вярнуўся на радзіму,” – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта “Мяшкоў Беарсце”.
„Нью-Джэрсі” прайграў „Ванкуверу”, у Ягора Шаранговіча — +2
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” саступіў „Ванкуверу”. Беларускі форвард „д’яблаў” Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 19 хвілін 57 секунд, набраў 2 (0+2) бамбардзірскія балы. У 54 матчах цяперашняга чэмпіянату ў Шаранговіча 32 (14+18) ачкі пры 6 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці „-8”. Ён перасягнуў асабісты сезонны рэкорд, калі летась набраў 30 (16+14) балаў у 54 гульнях.
Канстанцін Шостак быў прызнаны другой зоркай у матчы чэмпіянату Фінляндыі
У чэмпіянаце Фінляндыі ЮП з Ювяскюлі перамог дома ХІФК з Хельсінкі — 3:2 (0:0, 2:1, 1:1). Беларускі галкіпер гаспадароў Канстанцін Шостак адбіў 28 з 30 кідкоў (93%) і быў прызнаны другой зоркай матчу. У 30 матчах цяперашняга сезона Канстанцін Шостак адбіў 89,77% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 3,34, на яго рахунку 1 „шатаўт”.
У НБА паўтарылі рэкорд выніковасці 60-гадовай даўніны
Упершыню за 60 гадоў на працягу двух дзён запар гульцы Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) набіралі па 60 ачкоў. Рэкорд паўтарыў распасоўнік „Брукліна” Кайры Ірвінг, які набраў 60 ачкоў у матчы рэгулярнага чэмпіянату супраць „Арланда” (150:108). Днём раней цэнтравай „Мінесоты” Карл-Энтоні Таўнс дасягнуў аналагічнага паказчыка ў матчы супраць „Сан-Антоніа” (149:139). Апошні раз такое адбывалася ў 1962 годзе. Тады 60 ачкоў два дні запар набіраў цэнтравы „Філадэльфіі” Уілт Чэмберлен.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pressball.by