Нік Анціпаў: Нашая місія – знайсці як мага больш дамоў у Еўропе для людзей, якія ўцякаюць з Украіны
Госць Рацыі – Нік Анціпаў, ЛГБТ-актывіст, сузнавальнік установы «Makeout», стваральнік адмысловага рэсурсу для ўкраінскіх уцекачоў https://icanhelp.host.
РР: Зараз вы знаходзіце ў Берліне?
Нік Анціпаў: Так. Я знаходжуся ў Берліне. Раней я жыў у Менску. А ў 2021 годзе я вырашыў з’ехаць з Беларусі, бо мой актывізм нясе рызыку рэпрэсій.
РР: Варта прызнаць, што ваш праект «Makeout» адным з апошніх ліквідавалі, калі паглядзець на ўсю беларускую грамадзянскую супольнасць. Літаральна сёлета ў лютым гэтая навіна з’явілася.
Нік Анціпаў: Ну так, ліквідавалі. Вельмі сумна было, вельмі страшна.
РР: Калі пачалася вайна ва Украіне ў вас была спроба пераўсвядоміць усё, што было перад гэтым. Вось з той жа ліквідацыяй грамадзянскай супольнасці. Многія звязвалі гэта проста з помстай Лукашэнкі, альбо з зачысткай перад рэферэндумам. А цяпер з’яўляецца здагадка, можа гэта было зроблена акурат пад вайну, каб ніхто не пратэставаў супраць вайны з Украінай.
Нік Анціпаў: Цяжка на гэта зараз адказаць. Канешне, тое, што робіць Лукашэнка, зачыстка грамадскага актывізму, без якога будзе прасцей кантраляваць краіну, – гэта разумна з пункту гледжання дыктатуры. Але з гуманітарнага пункту гледжання – гэта дзікасць.
РР: Тым не менш вы працягваеце свой актывізм. Вось створаны новы рэсурс https://icanhelp.host, напачатку сакавіка ён з’явіўся і створаны менавіта для ўцекачаў з Украіны. Распавядзіце пра яго.
Нік Анціпаў: Нашая платформа https://icanhelp.host была зроблена камандай беларускіх распрацоўшчыкаў, якія пратэставалі супраць рэпрэсіяў у 2020 годзе, і якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну. Нашая місія простая – знайсці як мага больш дамоў у Еўропе для людзей, якія ўцякаюць з Украіны і якія шукаюць прытулку.
Цалкам размова:
Размаўляў Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя