Ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў у Беларусь з інтэрнэт-крам павялічаны да 1000 еўра
Такая мера павінна дапамагчы пазбегнуць дэфіцыту тавараў, а таксама падтрымаць грамадзян, якія купляюць тавары для асабістага карыстання ў замежных інтэрнэт-крамах, заявіла афіцыйны прадстаўнік савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.
Ліміт 1000 еўра ўсталёўваецца для ўсіх краін Еўразійскага эканамічнага звяза. Ліміт павялічаны часова, да 1 кастрычніка. У выпадку, калі кошт пасылкі перавысіць гэтую суму або яе вага складзе больш за 31 кг, неабходна будзе заплаціць пошліну ў памеры 15% ад кошту замовы, але не менш за 2 еўра за 1 кг.
З 1 студзеня 2020 года бяспошлінны парог для ўвозу тавараў грамадзянамі для асабістага карыстання складаў 200 еўра.