Леў Львоўскі: Украіну ў будучым чакае новы „план Маршала”



Эканоміка Беларусі, Расеі знаходзіцца ў стагнацыі, так кажуць большасць экспертаў. Расце курс даляра і абвальваецца з-за вайны расейскі рубель, а далей за ім і беларускі.

Што будзе далей з эканомікай Расеі, Беларусі і Украіны – пра гэта з „Госцем Рацыі” Львом Львоўскім размаўляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч.

РР: Што зараз адбываецца ў Беларусі?

– Мне здаецца, гэта цяпер мэйнстрымная пазіцыя сярод эканамістаў, трэба разумець, што ўсе санкцыі, якія Беларусь перажывала да гэтага, гэта нішто ў параўнанні з новымі ваеннымі санкцыямі. Калі раней мы чакалі, што санкцыі накладзеныя пасля 2020 года ўнясуць недзе ад 0,5 да 1% і ўвядуць эканоміку ў стагнацыю, то цяпер самыя прыблізныя падлікі кажуць пра тое, што нас чакае сур’ёзная рэцэсія. Мы пакуль дакладна не ведаем, будзе дрэнна ці вельмі дрэнна. Самыя сціплыя ацэнкі – гэта падзенне УВП на 7-8%. Мультыплікацыйны эфект можа давесці сітуацыю і да 20%.

РР: Вы казалі, што абваліцца ўсё і будзе валіцца далей і далей.

– Шутка пра тое, што беларуская эканоміка выйшла на вертыкальнае плато, зараз мы прыблізна на ім знаходзімся. Зразумела, што яшчэ не ўсе эфекты санкцый мы адчулі, не з усімі эфектамі санкцыямі сутыкнуліся беларускія работнікі, беларускія грамадзяне. Хаця першыя ластаўкі ўжо ёсць. Некаторыя прадпрыемствы пераводзяць людзей з двух змен на адну змену, пераводзяць на 2/3 заробку, прымашаюць ісці ў адпачынак за свой кошт, у каго назапашаны адпачынак яшчэ пашэнціла. Трэба разумець, што гэтыя санкцыі суперсектаральныя і накладзеныя на шмат сектараў эканомікі. Гэта і металургія, гэта дрэваапрацоўка, гэта калій, нафта, тытунёвая прамысловасць. Акрамя саміх санкцый яшчэ існуе эфект таксічнасці. Калі з намі не хочуць мець справу, банкі-карэспандэнты не хочуць пацвярджаць міжнародныя транзакцыі нават з удзелам беларускіх банкаў, якія не трапілі пад санкцыі, у якіх не адключаны SWIFT. Ёсць праблемы з транспарціроўкай, з лагістыкай. Калі раней Літва забараніла перавозку калію праз сваю тэрыторыю і мы спадзяваліся, што цяпер будзем транспартаваць калій праз Расею, то цяпер многія міжнародныя кампаніі адмаўляюцца захадзіць у парты Расеі. Акрамя гэтага ёсць значная доля міжнароднага бізнесу, якія як мінімум часова абрывае кантракты і з Расеяй і з Беларуссю. Так што ўсё гэта канешне не нясе нам нічога добрага.

РР: Што на вашу думку чакае Расею?

– У Расеі дакладна такія ж праблемы УВП Расеі па разных ацэнках упадзе на 7-8%. Зноў такі ж яшчэ не ўсе санкцыі накладзеныя гэты працэс цяпер такі дынамічны. Новыя санкцыі прыходзяць кожны дзень. Ёсць яшчэ карпаратыўныя санкцыі, калі кампаніі самі адмаўляюцца супрацоўнічаць з Расеяй. Іншая справа, што расейская эканоміка нашмат больш за беларускую. Адпаведна ім будзе трохі прасцей здэмпінгаваць, дэмпіраваць некаторыя негатыўныя эфекты. Беларуская эканоміка адкрытая, яна больш залежыць і ад імпарту і ад экспарту. У Расеі больш вырабляецца ўнутры. Тым не менш, гэта не значыць, што крызіс не закране Расею. Самае важнае, самае балючае для Расеі гэта тое, што паступова будуць адрубацца важнейшыя сектары экспарту. Фінансавыя санкцыі для Расеі напэўна больш балючыя, чым для Беларусі. Таксама ў Расеі пацерпіць машынабудаванне і хімічная прамысловасць з таго, што ім забаронены імпарт некаторых тэхналогій, некаторых дэталяў і вузлоў. Будзе спроба замясціць гэтыя выпадаючыя часткі кітайскімі. Паглядзім у бліжэйшыя пару месяцаў наколькі гэта атрымаецца. Трэба разумець, што кітайскія дэталі будуць ніжэйшай якасці або будуць прадавацца даражэй. Лагістыка таксама недастаткова наладжана. Ну і Кітай не надта спяшаецца запісваць сябе ў адзін лагер з Расеяй і Беларуссю.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя