Выстава Анджэя Струмілы ў Берасці
Аўтар жывапісу – 88-гадовы творца Анджэй Струміла, які нягледзячы на свой узрост, прыехаў наведаць горад Берасце і павітацца з яго жыхарамі. Тут у зале грамадска-культурнага цэнтру па вуліцы Савецкай адкрылась выстава ’’Анджэй Струміла. Жывапіс’’.
Агулам у экспазіцыі – каля сотні прац мастака, чый лёс звязаны з польскай і беларускай зямлёй. “Тут можна пабачыць працы з розных этапаў майго жыцця і творчасці”, – распавёў Анджэй Струміла:
– Першая мая праца з’явілася на свет у 1945 годзе – малы пейзаж з Лодзі. А пасля з’явілася вельмі шмат розных прац, шмат цыклаў – да Псалмоў, да Апакаліпсісу, апошні цыкл – “Чалавек з крыламі”, пра чалавека, які хоча ляцець, але не можа. Шмат партрэтаў.
Арганізатарамі выставы выступілі Маршалкоўскі ўрад Падляшскага ваяводства, Падляшскі музей у Беластоку, Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці, Польскі інстытут у Менску і Берасцейскі абласны грамадска-культурны цэнтр. Выставу ’’Анджэй Струміла. Жывапіс’’ можна наведаць да 19 красавіка ўключна.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце