«Дэмаграфія»: выстава гарадзенскага мастака Сяргея Грыневіча ў Менску



17 красавіка ў Палацы мастацтваў адкрылася персанальная выстава гарадзенскага мастака Сяргея Грыневіча «Дэмаграфія». Адна з самых унікальных выставаў апошніх дзесяцігоддзяў у беларускім выяўленчым мастацтве.

Дата: з 17 сакавіка па 4 красавіка

Месца: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, Мінск

Увазе гледача прадстаўлены палотны з розных серый, якія ўражваюць новым бачаннем актуальных праблем эпохі. Аўтарская тэхніка Грыневіча — гэта спалучэнне рэалістычных і абстрактных прыёмаў. Карціны запамінаюцца сваім каларытам, нестандартнай кампазіцыяй, парадаксальным сюжэтам.

Фота з Фэйсбука Сяргея Грыневіча.