Паштоўка, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку



Калекцыянер тэматыкі нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817) з Івацэвіч Ігар Федасенка парупіўся ў чарговы раз і выдаў новую прыгожую паштоўку. Яна прысвечана Марачоўшчыне – мясціне, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка.

На паштоўцы адлюстраваны дом, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка і яго партрэт. Дарэчы, дзякуючы Ігару Федасенку, ужо пабачылі свет шмат паштовак на Касцюшкаўскую тэматыку, альбом і іншыя выданні, а таксама розныя сувеніры.

Беларускае Радыё Рацыя