Батумі: штодня стаім за Украіну!



Кожны дзень на цэнтральнай плошчы Батумі – Плошчы Еўропы, нягледзячы на кепскае надвор’е адбываюцца акцыі салідарнасці. На акцыю прыходзяць грузіны, беларусы, і ўкраінцы, якія пераехалі жыць у грузінскі Батумі. 

Акцыіі распачынаюцца гімнамі трох краін. Беларускім гімнам заўсёды гучыць „Пагоня” ў выкананні „Вольнага хору”. Пасля гімнаў – хвіліна маўчання па загінулых ва Ўкраіне людзях і сводка з фронту. Таксама на акцыі можна атрымаць інфармацыю ад штабоў, якія збіраюць гуманітарную дапамогу для Украіны. Бежанцы, што ад вайны прыехалі з Украіны могуць таксама на акцыі даведацца пра дапамогу, якую ім аказваюць ў штабе і чым ім дапамагае грузінскі базнес, хатэлі і аптэкі Грузіі. 

Па словах арганізатараў акцый – такія акцыі будуць працягвацца пакуль не скончыцца вайна ва Ўкраіне.

Беларускае Радыё Рацыя