Вольга Вяснянка: Зараз цяжка сказаць, што недзе ва Украіне ты ў бяспецы
Госць Рацыя – праваабаронца і медыятрэнер Вольга Вяснянка.
РР: Ці спакойнае сонечнае неба над галавой там, дзе ты знаходзішся?
Вольга Вяснянка: Зараз знаходжуся на Букавіне. Гэта горад Чарнаўцы, старажытны, гістарычны горад. Непадалёку Румынія. Тут спакойна і ціха. Сёння ніякіх сірэн не было.
РР: Гэта такая бяспечная тэрыторыя Украіны?
Вольга Вяснянка: Зараз цяжка сказаць, што недзе ва Украіне ты ў бяспецы. Але ў параўнанні з шматлікімі гарадамі Украіны – Чарнаўцы, відаць, усё ж найбольш бяспечнае месца.
РР: А да гэтага месца была, відаць, нейкая дарога з Кіева? Як гэта ўсё адбывалася?
Вольга Вяснянка: Пад ракетамі ў Кіеве думала, збіралася напэўна тры разы, каб эвакуявацца. І на чацвёрты раз змагла гэта зрабіць спакойна. Дарэчы, я ўдзячная «Фры Беларусь Цэнтр», які робіць эвакуацыйныя бясплатныя аўтобусы. Мяне запісалі на такі аўтобус. Я даўно павязаная з беларускай тэматыкай. І я ўдзячная Цэнтру.
Цалкам размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя