Як беларусы рэагуюць на падаражэнне прадуктаў?
Мука, цукар, соль, макаронныя вырабы, крупы – гэта пералік тых тавараў на якія з-за вайны ва Украіне вырас попыт. Час ад часу паліцы крам пусцеюць, што яшчэ больш стварае ажыятаж сярод грамадзян. Адказныя за гандаль чыноўнікі запэўніваюць, што ў краіне дастаткова прадуктаў, але людзі давяраюць досведу мінулых гадоў.
На думку жыхароў Пінска, перадусім нарыхтоўка празапас звязаная са страхам падаражэння:
– Насамрэч людзі вырашылі, што надыходзіць нейкі складаны час.
– Гэта ўсё ад людзей залежыць.
– Пачуццё страху напэўна. У мяне пачуцця страху няма, таму я не скупаю нічога. Сам не ведаю з-за чаго такі ажыятаж, бо ўсё ёсць.
– Экалогія хутчэй за ўсё.
– Я сама здзіўляюся. Магчыма рост цэн такі рэзкі, гэта ж увогуле нонсэнс.
– Трэба караць іх, каб не павышалі цэны, вось і ўсё.
На тыдні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла, што кантроль за ростам цэн узмоцнены, таму падаражэння знакавых тавараў не будзе. Чыноўнікі настойліва рэкамендавалі бізнесу не забывацца на сацыяльную адказнасць.
Беларускае Радыё Рацыя