Тры беларускія банкі ад сёння адключылі ад сістэмы SWIFT
Гэта Банк развіцця Беларусі, Белаграпрамбанк і банк «Дабрабыт». Ад сёння на тэрыторыі Еўразвяза стала немагчыма плаціць банкаўскімі картамі «Белаграпрамбанка».
Раней у Банку развіцця Беларусі назвалі адключэнне ад сістэмы SWIFT часовым і паведамілі, што «прынятыя меры па выкарыстанні альтэрнатыўных сістэм перадачы фінансавай інфармацыі».