Грамадзяне Украіны лічаць Беларусь варожай дзяржавай
Пра гэта сведчаць вынікі рэпрэзентатыўнага апытання грамадзян Украіны, апублікаваныя сацыялагічнай групай «Рэйтынг». Расею 95% грамадзян Украіны лічаць «адназначна варожай», яшчэ 3% — «хутчэй варожай», яшчэ па 1% выбралі адказы «нейтральная» і «цяжка адказаць». Беларусь 52% і 32% украінцаў лічаць «адназначна» і «хутчэй» варожай. Палова (47%) апытаных спадзяюцца, што Украіна зможа атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй ужо ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў.