Джо Байдэн наведае Польшчу



Джо Байдэн наведае Польшчу.

Белы дом пацвердзіў, што ў бліжэйшую пятніцу, 25 сакавіка, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыляціць у Польшчу, дзе ў Варшаве сустрэнецца з прэзідэнтам Анджэем Дудам.

Байдэн ляціць у Еўропу на сустрэчу з лідарамі NATO, Еўразвязу і Групы Вялікай сямёркі, якія плануюцца ў Бруселі. Пасля Бруселя ён наведае Варшаву, дзе разам з польскім лідарам абмяркуюць праблему гуманітарнага крызісу і крызісу стану правоў чалавека, выкліканыя вайной Расеі супраць Украіны – гаворыцца ў паведамленні Белага Дома.