На Херсоншчыне дзікія гусі збілі варожы самалёт



Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў „Энергаатам”.

Выпадак кур’ёзны, але меў месца насамрэч. Відавочцы распавялі, як два расейскія знішчальнікі, пралятаючы, патрывожылі чараду дзікіх гусей. Птушкі падняліся ў неба і, як гэта часта бывае, рухам паветра іх зацягнула ў маторны адсек.

З прычыны гэтага адзін з двух знішчальнікаў упаў у балота. Што з пілотам – невядома. Усё гэта адбылося ў раёне Каланчака.