«Беларуськалій» упершыню бярэ крэдыты на заробкі
«Беларуськалій» упершыню бярэ крэдыты на заробкі. Як стала вядома «Нашай Ніве», тры з пяці рудаўпраўленняў на салігорскім «Белкаліі» фактычна не капаюць і не адгружаюць солі. Гэта звязана з катастрофай у лагістыцы ў выніку санкцый Еўразвязу і ЗША.
«Калектыву ўсё тлумачаць рамонтнымі работамі і абяцаюць, што ўсё наладзіцца», — кажа суразмоўца выдання.
Паводле знаёмых з сітуацыяй, невялікія адгрузкі на экспарт з «Белкалія» працягваюцца, якія «па дробязі спрабуюць размеркаваць праз Расею, бо матэматыка калію цяпер дазваляе зарабіць нават такім чынам», для гэтага хапае моцы двух руднікоў.
Беларускае Радыё Рацыя