У Херсоне разагналі антырасейскі мітынг, ёсць параненыя



Антырасейскі мітынг у Херсоне разагналі з ужываннем светлашумавых гранат і зброі, паведамляе Reform.by, са спасылкай на інфармацыйнае выдання „Суспільне”.

Ёсць параненыя. На відэа, якія публікуюць мясцовыя выданні, чутныя стрэлы і выбухі.

Жыхары Херсона рэгулярна выходзяць на мітынгі супраць расейскай акупацыі. Раней паведамлялася, што акупацыйныя войскі рыхтуюць у Херсонскай вобласці рэферэндум аб стварэнні Херсонскай народнай рэспублікі.

Фота: МОСТ