Каб выканаць патрабаванні Расеі – нас усіх трэба знішчыць – кажа Зяленскі



“Украіна фізічна ня можа задаволіць канчатковыя патрабаванні Расеі” – сказаў у інтэрв’ю тэлеканалу “Суспiльне” прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён падкрэсліў, што ўльтыматумы з боку Расеі не прывядуць да выніку:

– Трэба нас усіх знішчыць, тады іх ультыматум будзе аўтаматычна выкананы. „Аддайце нам Харкаў” – напрыклад, „аддайце нам Марыупаль”, „аддайце нам Кіеў”. Ані Харкаў, ані Маріупаль, ані Кіеўляне, ані прэзідэнт – мы не зможам гэтага зрабіць. Мы нават бачым гэта ў акупаваных гарадах – у Мелітопалі, у Бердзянску, у гэтым кірунку. Людзі не аддаюць ім. Яны падносяць сцяг – людзі здымаюць яго. Яны забілі чалавека – так, людзі схаваліся. Але ўначы прыйшлі і знялі сцяг. Што вы хочаце? Усіх нас знішчыць. Таму я і адказаў – мы можам выканаць ультыматум толькі тады, калі нас не будзе.

Прэзідэнт Зяленскі падкрэсліў, што спыніць вайну можа толькі дыялог. “Мы – за мір”, – сказаў ён у інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу.