Рух „За Свабоду” не ідзе на выбары



„Устрымліваемся ад вылучэння свайго кандыдата і падтрымкі іншых кандыдатаў падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 года”.

Рада Руху „За Свабоду” распаўсюдзіла заяву наконт сваёй пазіцыі падчас прэзідэнцкай кампаніі, кажа намеснік кіраўніка Руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч:

– Мусіць быць адзіны кандыдат, толькі ў гэтым выпадку мы здолеем пераканаць большасць, што апазіцыя можа скласці рэальную альтэрнатыву дзеючай уладзе. Натуральна, што для нас будуць бліжэй тыя кандыдаты, якія будуць казаць пра пытанні “Народнага рэферэндуму”, дарэчы Рух “За Свабоду” бачыць свой удзел надалей у кампаніі “Народны рэферэндум”, а менавіта ў яе грамадскай частцы.

У сувязі з гэтым Рух „За Свабоду” заяўляе, што арганізацыя сканцэнтруецца на распрацоўцы прапаноў эканамічных рэформаў у межах „Народнай праграмы”, ініцыятыве дзеля мірных перамен „Народны рэферэндум”, а таксама на кампаніях па назіранні за хадой выбараў і за вызваленне палітычных вязняў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя