Пункт размяшчэння бежанцаў у ТЛЦ „Брузгі” спыніў працу
Пункт размяшчэння бежанцаў ля беларуска-польскай мяжы больш не працуе, аб гэтым расказалі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта Беларусі, паведамляе sputnik.by. Усе замежнікі, якія знаходзіліся ў транспартна-лагістычным цэнтры „Брузгі”, пакінулі яго.
Паводле звестак ведамства, 98 бежанцаў у аўторак, 22 сакавіка, у 02.55 вылецелі эвакуацыйным рэйсам з Менска ў Эрбіль, арганізаваным у рамках праграмы дапамогі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.
Астатнія замежнікі „па іх просьбе” часова расселены ў гасцініцах і санаторыях, дзе будуць чакаць наступных рэйсаў.
Па дадзеных на 20 сакавіка, у ТЛЦ „Брузгі” заставаліся 409 мігрантаў.
Нагадаем, што мігранты з Ірака, Ірана, Сірыі і іншых краін Блізкага Усходу жылі ля польскай мяжы недалёка ад Гародні з 8 лістапада.
Фота: © Sputnik