Велікодны кірмаш на Савецкай плошчы
На Савецкай плошчы, што ў цэнтры Гародні, адкрыўся велікодны кірмаш. Мяса, рыбу, розныя мучныя вырабы, яйкі і птушку можна набыць танней. Да павільёнаў, што прадставіла Гарадзенская птушкафабрыка, а таксама Гарадзенскі мясакамбінат і хлебазавод нават у пасляабедзены час выстройваліся чэргі.
Пра тое, што можна набыць на кірмашы, распавяла адна з пакупніц Галіна:
– На кірмашы былі добрыя цэны на птушку, на мяса, на мёд, яйкі танней былі. Добра, што ўсе калгасныя крамы былі сабраныя ў адным месцы. Не трэба было ездзіць па горадзе і шукаць сабе нешта, можна было прыйсці на кірмаш і ў адным месцы выбраць і набыць сабе нешта танней, чым у іншых крамах.
Апроч кірмаша на плошчы адбудуцца майстар-класы па роспісу яек і сварэнню ўпрыгожванняў да Вялікадня. Па словах гандляроў, кірмаш будзе працаваць амаль два тыдні – да праваслаўнага Вялікадня.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня