Пуцін даручыў пастаўляць газ у «недружалюбныя» краіны толькі за рублі



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея будзе прадаваць газ за расейскія рублі. Аб гэтым ён заявіў сёння, 23 сакавіка, на нарадзе ва ўрадзе.

Пуцін хоча адмовіцца ад разлікаў у далярах і еўра, назваўшы іх скампраметаванымі валютамі. Газ, паводле яго слоў, будзе пастаўляцца ў аб’ёмах і па цэнах, прадугледжаных раней заключанымі кантрактамі.

Пуцін адзначыў, што кантракты з „недружалюбнымі краінамі” павінны быць скарэкціраваны, каб валютай плацяжу быў расейскі рубель. Ён даручыў даць адпаведныя дырэктывы „Газпрому”.