У Гародні тры прэзентацыі на адной вечарыне
Тры прэзентацыі на адной вечарыне адбудуцца 6 красавіка ў Гародні: творчая сустрэча з аўтарамі і выдаўцамі „Шлюбных і пазашлюбных стасункаў шляхты ВКЛ”, „Гарадзенскага міленіуму” і „Бітвы пад Оршай”.
Гарадзенцам будуць прадстаўлены выданні, праца над якімі ішла некалькі апошніх гадоў: манаграфія Наталлі Сліж „Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст.”, а таксама два тэматычныя выпускі часопіса „ARCHE” – прысвечаны тысячагадовай гісторыі Гародні „Гарадзенскі міленіум” і „Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый”.
У сустрэчы возьмуць удзел гісторык Наталля Сліж і выдавец Валер Булгакаў.
Прэзентацыя пройдзе ў панядзелак 6 красавіка, па адрасе: вул. Будзёнага 48 а, пакой 100. Пачатак а 18.30.
Беларускае Радыё Рацыя