На Берасцейшчыне колькасць палітвязняў па-ранейшаму застаецца каля 220 чалавек
Каля 220 чалавек – столькі палітвязняў сёння налічваецца ў Берасцейскай вобласці.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/03/4567788-833x400.jpg)
За апошнія месяцы да гэтага спісу не толькі дадаюцца асобы, некаторыя вязні выходзяць на волю пасля адбыцця пакарання, – адзначыла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Колькасць палітвязняў плюс-мінус трымаецца на адным узроўні. Адбываюцца час ад часу памілаванні, некаторыя вязні заканчваюць адбываць свае тэрміны, бывае, што асуджаныя збягаюць з «хіміі». Такім чынам іх колькасць памяншаецца. Але паколькі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, то ёсць каму дадавацца да гэтай лічбы палітвязняў. Таму агульная колькасць амаль не змяняецца.
Як дадала суразмоўца, у апошнія месяцы да спісу дадалося каля дзясятка чалавек. Гэта звязана з тым, што палітычна матываваныя крымінальныя і адміністрацыйныя справы больш не маюць масавага характару.
Беларускае Радыё Рацыя
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)