У Берасці разглядалі скаргу незалежнай журналісткі (абноўлена)



2 красавіка у Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі бярозаўскай незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай, з якой суд першай інстанцыі намагаўся спагнаць штраф.

^9D65AA635C5DB61AC3F9462D1A69FFF10D3BFAADB048C9A489^pimgpsh_fullsize_distr

Падрабязней пра вынікі распавядае сама Тамара Шчапёткіна:

– Спадзявалася, што менавіта такі вынік будзе, што адправяць справу на новы разгляд да новага суддзі. Хаця я не чакаю, што будзе меншая сума штрафу, я думаю, што ўсё застанецца, але хаця б сёння мне прыемна ад таго, што справядлівая суддзя Наталля Сурма прыняла рашэнне адправіць справу на перагляд.

„Папярэдні працэс праходзіў у судзе Ленінскага раёна Берасця, нібыта ў адсутнасці Тамары Шчапёткінай, пры чым у суд яе запрасілі не позвай, а праз  SMS-паведамленне. Таму вынік абскарджання ў прынцыпе быў прадказальны”, – зазначылі праваабаронцы, якія прыстунічалі на працэсе.

Беларускае Радыё Рацыя