Еўрапейскія краіны адмаўляюцца плаціць Расеі за газ у рублях



Еўрапейскія краіны адмаўляюцца плаціць Расеі за газ у рублях.

Пра адмову ўжо заявіла Нямеччына, Латвія і Славенія. Так, канцлер ФРГ Олаф Шольц адзначыў, што пагадненні аб пастаўках прадугледжваюць аплату ў далярах або еўра. Латвія заявіла, што не будзе купляць газ у Расеі за рублі, бо кантракт “не прадугледжвае магчымасці плаціць у іншай валюце, акрамя еўра”. Прэм’ер Славеніі Янез Янша сказаў, што “ніхто ў Еўропе не будзе плаціць рублямі за газ”.

Уладзімір Пуцін даў загад перавесці кантракты “Газпрома” з еўрапейскімі краінамі на разлікі ў рублях. Не выключана, што такім чынам Расея хоча надалей атрымліваць валюту, пастаўкі якой у Расею цяпер спыненыя.