Reuters: да 60% пускаў расейскіх ракет ва Украіне – няўдалыя



Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі.

Па падліках Вашынгтона, працэнт няўдалых пускаў вар’іруецца з кожным днём і ў цэлым знаходзіцца ў дыяпазоне ад 20% да 60%. Крыніцы Reuters не ўдакладнілі, з чым могуць быць звязаныя такія высокія значэнні. Агенцтва адзначае, што не можа незалежна пацвердзіць гэтыя адзнакі.

Як піша Reuters, гэтыя дадзеныя могуць растлумачыць, чаму Расея за месяц не дамаглася шматлікіх дэклараваных мэт ваеннай кампаніі, такіх як нейтралізацыя ўкраінскай сістэмы СПА, нягледзячы на ​​значную перавагу ў ваеннай моцы.

Апытаныя агенцтвам ваенныя эксперты распавялі, што высокім узроўнем звычайна лічацца 20% ці больш няўдалых запускаў.

У Пентагоне 18 сакавіка паведамлялі, што з пачатку вайны Расея выпусціла ва Украіне больш за тысячу ракет.