У Наваполацку напярэдадні Дня Волі прайшлі ператрусы



Сілавікі цікавіліся прафсаюзам БНП «НАФТАН». У выніку ператрусаў забралі аргтэхніку, мабільныя тэлефоны, дакументы, прафсаюзную сімволіку (сцягі), ключы ад офісных памяшканняў, сейфа і нават ад прыбіральні.

21 сакавіка ў Наваполацку прайшлі ператрусы ў актывістаў і ў офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу. Фармальна ператрус праводзілі ў межах крымінальнай справы, па „факце выдавання персанальных дадзеных суддзі Балаболавай”, паведамляюць праваабаронцы.

Дадому прыйшлі да намесніка пярвічкі БНП «НАФТАН» Генадзя Вароны. А позна ўвечары з ператрусам прыйшлі да актывісткі Ніны Барысавай. 23 сакавіка прайшоў ператрус у юрысткі БНП Марыны Сацукевіч.

У выніку ператрусаў вынялі аргтэхніку, мабільныя тэлефоны, дакументы, прафсаюзную сімволіку (сцягі), ключы ад офісных памяшканняў, сейфа, шаф і нават(!) ад прыбіральні.

На самім заводзе супрацоўнік службы бяспекі «Нафтан» Жагланаў праводзіць „гутаркі” з работнікамі прадпрыемства: пагражае звальненнем за сяброўства ў незалежным прафсаюзе.