Чарговая дыверсія на чыгунцы – цяпер пад Барысавам
У ноч на 25 сакавіка на перагоне Барысаў-Навасады (гэта Менскае аддзяленне Беларускай чыгункі) спалілі дзве рэлейныя шафы (цотны і няцотны напрамак), паведамляюць у ТГ-каналах.
„Рэйкавая вайна” у Беларусі актывізавалася пасля пачатку вайны ва Украіне. Партызаны выводзяць з ладу інфраструктуру чыгункі, каб ускладніць перавозку расійскай ваеннай тэхнікі.