Алесь Мех працягвае абскарджваць штраф за ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага



Грамадскія і палітычныя актывісты працягваюць абскарджваць у судах атрыманыя выракі за ўшанаванні памяці кіраўніка Паўстання 1863-1864 гадоў Кастуся Каліноўскага. У масавай жалобнай акцыі ўлады разгледзелі крамолу і праз адміністратыўныя працэсы пачалі пераслед удзельнікаў.

Кажа грамадскі актывіст з Кобрыня Алесь Мех:

– Я сёння зноў прывёз скаргу на рашэнне ўжо Берасцейскага суда, за тое, што яны мяне пакаралі штрафам, за тое, што я быў на ўгоднах Кастуся Каліноўскага, мы там проста ўкладалі кветкі да помнікаў. І я атрымаў штраф.

Нагадаем, што ўвосень у мястэчку Свіслач на Гарадзеншчыне адбываецца штогадовая акцыя ўшанавання памяці паўстанцаў Каліноўскага, ускладаюцца кветкі ды запальваюцца знічы ля ягонага помніку. Пасля ўшанавальных мерапрыемстваў адбываецца бардаўскі сяброўскі фэст у лесе недалёк гораду.

Беларускае Радыё Рацыя