“Вакзал лёсаў” –  рэпартаж Улі Шубзды



Склалі жыццё ў адзін чамадан і ўцяклі ад вайны. Колькасць бежанцаў, якія прыязджаюць у Польшчу з разбуранай вайной Украіны, па-ранейшаму расце. Уцекачы едуць некалькі дзён, каб нарэшце адчуць сябе бяспечна. Гэта, аднак, не азначае, што пасля прыезду ў Польшчу яны не мараць, каб вярнуцца ў сваю краіну.