Анджэй Дуда сустрэўся са Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам



Святлана Ціханоўская разам з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам і прадстаўніцай Каардынацыйнай рады Тацянай Хоміч правялі сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Размова адбылася перад сустрэчай прэзідэнта Дуды з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, які прыбывае ў Варшаву пасля саміту NATO ў Брусэлі.

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, бакі абмеркавалі, якую сумесную палітыку Еўразвяз, ЗША і беларусы бачаць у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і якім чынам рэжым можа быць ізаляваны міжнароднай супольнасцю. Ціханоўская і Дуда гаварылі аб сітуацыі са знаходжаннем расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Ціханоўская падкрэсліла, што рэжым свядома ўцягвае беларускі народ у вайну.

„На сустрэчы таксама абмеркавалі пытанне санкцыяў: важна, каб вінаватыя ў злачынствах панеслі адказнасць і каб былі пакараныя найперш вінаватыя ў эскалацыі вайны, у тым ліку прапагандысты рэжыму. Эканамічны ціск неабходны і для таго, каб не дазваляць рэжыму падтрымліваць вайну супраць Украіны”, – адзначылі падчас сустрэчы.

Фота: t.me/tsikhanouskaya