Бард Зміцер Бартосік з «Мовай Нанова» ў Вроцлаве



26 сакавіка на занятак «Мова Нанова» ў Вроцлаве завітае вядомы беларускі бард Зміцер Бартосік, каб распавезці «Невясёлыя анекдоты нашага жыцця».

Дата: 26 сакавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Інстытут гісторыі (уваход праз Інстытут культуралогіі, 3 паверх), ul. Szewska 49, Вроцлаў

Тэарэтычную частку «Мова Нанова» правядуць Святлана Скрабец і Зміцер Цярэнцьеў.

Падчас сустрэчы можна будзе набыць дыск спадара Бартосіка з аўтографам.

Уваход вольны.