Вольга Ахроменка: Кожную ноч начавалі ў калідоры сваёй кватэры



Горад Чарнігаў, які знаходзіцца прыкладна ў 100 кіламетраў да Гомля, застаецца ў аблогай расейскіх войскаў. У выніку абстрэлаў загінулі каля 200 мірных жыхароў.

Застаюцца праблемы з дастаўкай гуманітарных грузаў, няма электрычнасці, ацяплення. Пра самае страшнае, што давялося перажыць, распавяла госця нашага эфіру, жыхарка Чаргінава Вольга Ахроменка, якая днямі здолела эвакуявацца разам са старой маці.

– Самае страшнае, мы вызначылі, калі пачынаюць прылятаць бамбавікі, гэта недзе з 23-й гадзіны і да 5-й гадзіны раніцы. Гэты прамежак часу мы былі ў пастаянным чаканні бамбардавання. Калі самалёты гудуць над дахам, то гэта чутна. І мы пражылі ў калідоры нашай кватэры. Спачатку мы хаваліся ў бомбасховішчы. Аднак там вельмі пыльна і шмат людзей, а маёй маме 84 гады. І я на сказала, што ўсё адно мушу памерці, то няхай памру дома. У калідоры, паміж дзвюма нясучымі сценкамі на падлозе мы і начавалі.

Цалкам размова:

Маці Вольгі давялося перажыць абстрэлы Чарнігава другі раз у жыцці, першы раз быў у 1941 годзе.

Сёння ўжо ў Львове чуваць выбухі, у некаторых раёнах ‒ дым. Перад гэтым у Львове была абвешчана паветраная трывога. Афіцыйных каментароў пакуль няма.

Беларускае Радыё Рацыя