“Паміж небам і зямлёй” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько



маланкаДля кагосьці народныя звычаі – гэта штосьці, цікавае толькі навукоўцам-фалькларыстам. У 21 стагоддзі складана зразумець, чаму трэба залагоджваць сілы прыроды. Бо адвесці, напрыклад, тую ж маланку можна пры дапамозе маланкаадвода. Аднак для мясцовых жыхароў Веткаўскага раёну народныя звычаі – гэта жыццё, без якога яны не могуць уявіць свайго існавання. Менавіта тут – усяго ў некалькіх вёсках – дагэтуль захаваўся старажытны абрад, у якім перапляліся хрысціянства і паганства: “Ваджэнне і пахванне стралы”.