Зяленскі заклікаў міжнародных партнёраў даць Украіне зброю



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў  міжнародных партнёраў даць краіне неабходныя для дэблакавання Марыупаля танкі і самалёты, таму што ўкраінскія абаронцы не могуць збіваць расейскія ракеты кулямётамі і драбавіком.

Зяленскі расказаў, што міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба і міністр абароны Аляксей Кулеба сустрэліся ў Польшчы з калегамі з ЗША. Да іх далучыўся прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Перамовы, паводле слоў Зяленскага, тычыліся, у прыватнасці, неабходнай для Украіны зброі.