Ці варта зараз укладаць сродкі ў набыццё жылля?
За месяц вайны ва Украіне беларусы назіраюць не толькі за тым, як ідуць у гору кошты на харчаванне, бытавую тэхніку і вырабы хімічнай вытворчасці. На ўсё гэта ў краіне вялікі попыт. На вачах даражэюць аўтамабілі ў фірмовых салонах, пачаліся скачкі на рынку нерухомай маёмасці, арэнды.
Многія ў роспачы з-за таго, што не ведаюць, як паступіць і без таго з невялікім сямейным капіталам.
Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска ці варта, на іх думку, зараз укладаць сродкі ў набыццё жылля?:
– Зараз вельмі складана будзе купіць нерухомасць, асабліва маладым.
– Пакуль нейкія прагнозы рабіць вельмі складана, сітуацыя дзіка мяняецца.
– Калі гэта “ўстаканіцца”, хто ведае. Будзем жыць, як ёсць, успрымаць усё гэта цяпер і будзем вырашаць праблемы па меры іх паступлення.
– Калі павышаюцца кошты, які сэнс цяпер купляць?
– З улікам падаражання будаўнічых матэрыялаў адпаведна павінны павысіцца і кошты на кватэры. Наконт попыту не магу сказаць.
З большага грамадзяне мяркуюць, што новых будаўнічых праектаў у бліжэйшы час не будзе, а кошты ў будучым стануць увогуле непад’ёмнымі для сярэднестатыстычнай беларускай сям’і.
Беларускае Радыё Рацыя