Палітвязень Кім Самусенка ў турме не атрымлівае лісты больш за месяц
Жонка палітвязня Алеся ў фэйсбуку звярнулася з прапановай падтрымаць Кіма грашовым пераводам і павіншаваць яго такім чынам з Днём народзінаў яго дачкі.
Нагадаем, што ў судзе Заводскага раёна Менску 28 студзеня агучылі прысуды чатыром палітвязням па „справе ўзлому камп’ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама”. Братоў Кіма і Аляксея Самусенкаў асудзілі да 6,5 і 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму адпаведна, Паўла Дразда і Івана Андрушойця — да 3,5 гадоў калоніі кожнага.
Па стане на 27 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1104 чалавекі.
Новы Час