Праблем у перасячэнні польскай мяжы ў беларусаў не ўзнікае



Практычна не змяніліся за апошні час умовы перасячэння беларуска-польскай і польска-беларускай мяжы, але стала значна больш людзей. Сваімі ўражаннямі ад паездкі на радзіму і вяртанне цягам месяца ў краіну-суседку падзяліўся беларус Аляксей Паляшук:

– Перасякаў я граніцу ў бок Беларусі 12 чысла і назад ехаў нядаўна. Перасякаў у абодва бакі на аўтобусе, праблематычна было набыць білет у Беларусь у першую чаргу на агрэгатарах, дзе былі некарэктна паказаныя рэшткі квіткоў, а ў касе вакзала былі вялікія чэргі, я так разумею, з-за сітуацыі ва Украіне.

Суразмоўца Аляксей Паляшук дадаў, што калі ёсць дакументальная падстава для выезду з Беларусі, то асаблівых праблем з перасячэннем мяжы не ўзнікае. Таму ён стараецца бываць дома хаця б раз на паўгады.

Беларускае Радыё Рацыя