Без масак і каранціну – ў Польшчы новыя правілы
Без масак і каранціну – ад 28 сакавіка ў Польшчы дзейнічаюць новыя правілы. Цяпер абавязак нашэння масак застаецца толькі ў медыцынскіх установах і аптэках, у іншых выпадках, у грамадскіх месцах і транспарце, па ўласным жаданні. Як тлумачаць у Міністэрстве здароўя, эпідэмічная сітуацыя ў краіне нармалізавалася. Дынаміка новых выпадкаў каронавірусу ідзе на спад. Акрамя масак, змены закранулі каранцін і ізаляцыю, якія ліквідуюцца. У тым ліку адменены каранцін для ўсіх асоб, якія ўязджаюць у Польшчу. Таксама не трэба мець пры сабе выніку тэсту на каронавірус.
27 сакавіка ў Польшчы паведамілі пра 3,5 тысячы новых выпадкаў ковіду. Памерлі сем чалавек, з якіх шасцёра мелі хранічныя захворванні. З пачатку пандэміі памерлі больш за 114 тысяч.