Праваабаронца Алесь Капуцкі эвакуіраваны з Беларусі
Маладзечанскі праваабаронца Алесь Капуцкі эвакуіраваны з Беларусі. Праваабаронца адсядзеў у снежні-лютым запар 60 сутак адміністрацыйнага арышту. І калі стала зразумела, што справа ідзе да крыміналкі, было прынятае рашэнне пра эвакуацыю.
Дзякуючы “Байсолу”, Алесь Капуцкі на волі і ў бяспецы – піша “Наша Ніва”.