Узброеныя сілы Украіны вызвалілі горад-герой Ірпень
Узброеныя сілы Украіны вызвалілі горад-герой Ірпень. Пра гэта паведаміў мэр горада Аляксандр Маркушын.
Па яго словах, цяпер праходзіць зачыстка горада ад рэштак расейскіх войскаў.
З першых дзён вайны Ірпень пад Кіевам стаў месцам страшных баёў і разбурэнняў. Уладзімір Зяленскі прысвоіў яму званне горада-героя Украіны. У баях пад гэтым горадам загінуў беларус Зміцер Апанасовіч.
Беларускае Радыё Рацыя