Ала Петрушкевіч: Сышоў блізкі нам духоўна чалавек



З Падляшша гарадзенскім літаратарам прыйшла журботная вестка. Памёр паэт Алесь Барскі.

Паэтка Ала Петрушкевіч параўноўвае Алеся Барскага з тытанам «вялікага мацерыка», які трымаў Беларускую Беласточчыну.

– Талент Аляксандра шматгранны. Ён быў вядомым літаратуразнаўцам, фалькларыстам, аўтарам многіх фальклорных зборнікаў, педагогам. Многія гады ён узначальваў кафедру беларусістыкі Варшаўскага Універсітэта. Напісаў дапаможнікі па вывучэнні фальклору беларускай літаратуры. Ён адзін з заснавальнікаў «Белавежы» – беларускага літаратурнага аб’яднання ў Польшчы. Яны заставаліся ўдвух: Алесь Барскі і Ян Чыквін. Няма ўжо і Алеся Барскага. Ён адзін з першых аўтараў «Нівы», і заставаўся ім шмат гадоў. І ў прынцыпе гэтая кніга „З пабачанага і перажытага” ў многім была сатканая з яго допісаў. Прыгадаліся мне найперш не ягоныя вершы, не ягоныя літаратуразнаўчыя працы, а прыгадалася з кнігі „З пабачанага і перажытага” тое, што ён марыць апошняе слова сказаць тут, у малой Айчыне. Апошні раз тут надыхацца ветрам і нацалавацца сонцам.

Цалкам запіс можна паслухаць у далучаным файле:

Алесь Барскі быў творцам старога пакалення паваенных паэтаў Падляшша. З ім адыходзіць тая эпоха, калі фармаваліся літаратурныя густы цэлага рэгіёну, які меў чытачоў у Польшчы і ў Беларусі».

Беларускае Радыё Рацыя