Працягваецца пераслед незалежных журналістаў
Кастуся Жукоўскага суд Чыгуначнага раёну Гомеля аштрафаваў на 30 базавых велічынь – 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў.
Суддзя Мікалай Бакуноў прызнаў яго вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Размова ідзе пра інтэрв’ю, якое з’явілася на тэлеканале “Белсат”, пра тое, як у Гомелі за смерць трохмесячнай дзяўчынкі былі пакараныя педагогі школы і работнікі дзіцячай паліклінікі.
На судзе журналіст растлумачыў, што быў усхваляваны гэтай сітуацыяй, і вырашыў данесці да грамадскасці падрабязнасці крымінальнай справы, а асабліва праблему пакарання педагогаў і медыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сайта by.prava-by.info