У Беларусь прыйшоў цыклон “Ілона”
У Беларусь прыйшоў цыклон “Ілона” – вельмі непрыемны і нават небяспечны.
Ён прынёс пахаладанне, прынамсі да канца бягучага тыдня. Што тычыцца ападкаў, то яны праявяцца ў выглядзе дажджу, снегу, мокрага снегу, на дарогах можа быць галалёдзіца. Акрамя таго, сіноптыкі папярэджваюць пра перапады тэмператур у бліжэйшыя дні, уначы нават да …-6 …-7 градусаў.
Увага на моцны вецер: у парывах да 20 метраў на секунду. Ратавальнікі папярэджваюць пра магчымыя абрывы ліній сувязі і электраперадач, а таксама адключэнні электрычных падстанцый. Не выключаюцца пашкоджанні збудаванняў і падзенні дрэў.
Беларускае Радыё Рацыя