Пра культуру



Што толькі не блакуюць апошнімі днямі ў Расеі: фэйсбук, інстаграм, незалежныя СМІ. Вось цяпер чарга дайшла да сатырычнага мультфільма для дарослых “Масяня”. Раскамнагляд заблакаваў сайт мультсерыяла пасля таго, як выйшла серыя пра Украіну. Сайт праіснаваў 21 год. На ім размяшчаліся ўсе серыі мультсерыяла. І вось праз 21 год улады РФ спалохаліся Масяні, Хрундзеля і Лахматага. У апошняй перад блакіроўкай сайта серыі распавядаецца пра вайну ва Укране. А таксама пра тое, як Масяня прынесла Пуціну кароткі самурайскі меч. Можа, яны думаюць, што выдуманы ўчынак стане рэальнасцю? Ці расейская дзяржава такая моцная, што там баяцца сатырычных персанажаў Масяні, Хрундзеля і Лахматага? Яны б яшчэ казкі пра Кашчэя Бяссмертнага забаранілі, бо там распавядаецца, дзе ляжыць Кашчэева смерць.

Масяню забараніў Раскамнагляд. А ва Укладзівастоку скрыню з кнігамі спалілі хуліганы. Сапраўды, калі адным можна, то чаму іншым нельга. Толькі шафу ж не заблакуеш, вось яе і вырашылі, відаць, спаліць. Драўляную шафу паставілі ў горадзе, каб ахвотныя маглі мяняцца літаратурай. Аднак шафу спалілі невядомыя вандалы разам з кнігамі. Дарэчы, не ў першы раз. Хтосьці так не любіць чытаць, што пастаяцца спальвае тую шматпакутуную шафу з кнігамі ва Уладзівастоку. Ці, можа, проста кепскі прыклад заразлівы?

Беларускае Радыё РАЦЫЯ