Юрый Дракахруст: Расея кіруецца логікай вайны і сваёй асаблівасцю



Госць Радыё Рацыя – палітычны аналітык Юрый Дракахруст.

РР: Давайце прыгадаем нядаўняе інтэрв’ю Зяленскага. Інтэрв’ю было дадзена расейскім журналістам, але яго забаранілі ў Расеі. Дзіўная сітуацыя.

Юрый Дракахруст: Так. Справа ў тым, што расейская прапаганда малюе Зяленскага як пачвару, як монстра, як нацыста. Хочацца такі вобраз утрымліваць. А тут інтэрв’ю, у якім ён малюецца зусім іншым чалавекам. А навошта гэта? Гэтага не трэба. І таму забаранілі. Гэта цалкам натуральна. Гэта логіка вайны. Ну і плюс яшчэ, логіка Расеі, расейскіх асаблівасцяў.

РР: Ну так. Але логіка здаровага чалавека павінна кіравацца тым, што, каб разабрацца, трэба пачуць розныя меркаванні. У Расеі такія падыходы зараз не праходзяць?

Юрый Дракахруст: Ведаеце, вайна ёсць вайна. Скажам, падчас Другой сусветнай вайны таксама, напрыклад, Чэрчыля асабліва не транслявалі ў Нямеччыне, як, дарэчы, і прамовы Гітлера ў СССР, або ў Англіі. Вайна ёсць вайна. Хаця ўкраінскія СМІ падаюць змест прамоваў Пуціна. Але ў Расеі іншае, не сіметрычнае стаўленне.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя